ГІСТОРЫЯ ЗАСНАВАННЯ

Клуб быў заснаваны ў 1947 годзе працоўнымі Мінскага аўтамабільнага завода яшчэ ў той час, калі ён толькі разбудоўваўся.

Першыя МАЗ-205 былі выпушчаны ўвосень 1947. Каманда ж ўжо выступала і ў першым сезоне выйграла усе трафеі Рэспублікі – золата чэмпіянату і Кубак Беларусі.

Свае хатнія матчы чорна-белыя праводзілі на стадыёне “Харчавік” у сённяшнім Парку Горкага (планы аб пабудове стадыёна “Тарпеда” з’явіліся ў 1952 годзе).

Першым капітанам Тарпеда Мінск быў Уладыслаў Радзішэўскі, ветэран вайны, выдатны нападнік, а пазней вядомы выкладчык ўніверсітэта, футбольны трэнер.

У складзе чорна-белых выступалі такія ў далейшым выбітныя футбалісты, як Уладзімір Елізараў, двухразовы чэмпіён СССР па футболе 1950, 1951, срэбны прызёр чэмпіяната свету па хакеі 1958, чэмпіён Еўропы 1958, чатырохразовы чэмпіён СССР па хакеі 1950, 1956, 1958, 1959.

Галоўным трэнерам і адміністратарам клуба быў Якаў Цыгель.

Склад сфармаваўся як з маладых, так і дастаткова дасведчаных гульцоў, многія з якіх былі ветэранамі вайны і пачыналі сваю гульнявую кар’еру напрыканцы 30-х гадоў:

Анатоль Сцяцэнка, Павел Голда, Уладыслаў Радзішэўскі, Мікалай Анашкін, Павел Каламенкін, Яўген Каламенкін, Аляксандр Цітоў, Мікалай Астраханцаў, Уладзімір Елізараў, Юрый Нікіцін, Генадзь Абрамовіч, Яўген Глембоцкі, П. Багачоў, Герасімаў, Галоўкін, Баброўскі.

Мінск. Аўтамабільны завод у 1947 г.