WE ARE BLACK-WHITE CLUB

Est. 1947

Прафесійны футбольны клуб Тарпеда Мінск – адзін са старэйшых і найбольш тытулаваных футбольных клубаў Беларусі.

Заснаванне і выступленні:

Клуб быў заснаваны ў 1947 годзе працоўнымі Мінскага аўтамабільнага завода і ў першым жа сезоне выйграў усе трафеі Рэспублікі – золата чэмпіянату і Кубак Беларусі.

З моманту стварэння да 1992 г. выступаў у вышэйшым дывізіёне чэмпіянату БССР.
З 1992 г. – пачаў гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Назва і колеры:

Тарпеда Мінск – адзіны з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі, які ніколі за сваю гісторыю не змяняў сваёй асноўнай назвы. Яна, як і класічныя чорна-белыя колеры застаюцца неад’емнай часткай традыцый, сімваламі вернасці караням клуба і аўтазаводскім заснавальнікам каманды.

Заўзятары і адраджэнне:

Тарпеда быў створаны, як клуб простых працоўных людзей Мінска, які на працягу дзесяцігоддзяў адстойваў іх гонар і быў цесна звязаны з заўзятарамі. Менавіта дзякуючы ім, а таксама трэнерам і выхаванцам аўтазаводскай школы футбола, ветэранам каманды ён вытрымаў выпрабаванні ў перыяд 2005-2014 г. калі існавала пагроза фактычнага знікнення.

Традыцыі і сучаснасць:

Сёння Тарпеда Мінск – прафесійны і сучасны футбольны клуб, які мае высокія мэты і захоўвае свае традыцыі, гісторыю, каштоўнасці. Чорна-белыя – гэта асноўная, дублюючая і 5 юнацкіх камандаў, аб’яднаных аднымі колерамі, задачамі і вернасцю свайму клубу.

1947