Галоўны трэнер “Тарпеда” пра паразу ад “Гомеля” (1:2) і будучыню клуба.
– Разлічвалі на другі вынік. Зразумела, што турнірная табліца прадказвала напружанную і цяжкую гульню за шэсць ачкоў. Мы даўно жадалі перамагчы, але, нажаль, у першай палове далі “Гомелю” вялікую перавагу ў два галы. Ведалі, што казыры “Гомеля” стандарты і контратакі, але першы мяч прапусцілі пасля вуглавога, а другі ў контрвыпадзе. Адыграцца пасля такога было цяжка, але трэба падзякаваць хлопцам: яны спрабавалі, не апусцілі рукі і жадалі выправіць становішча. На прыканцы забілі адзін і маглі пры дапамозе навала зраўняць лік, але не атрымалася.
– У “Тарпеда” быў усяго адзін удар у створ варот. Чаму так мала?
– Мы кожны раз кажам хлопцам, каб яны часцей білі па варотах. Але ёсць праблема: мы або паляпшаем пазіцыю і момант для ўдару сыходзіць, або перадавяраем адзін аднаму і таксама губляем момант. Думаю, што нам трэба больш смеласці, калі мы знаходзімся каля 25 метраў да варот. Будзем працаваць над гэтым кампанентам і спадзявацца, што сітуацыя будзе паляпшацца.
– Што здарылася з Дзмітрыем Тамела на пачатку другога тайма?
– У барацьбе ня вельмі ўдала прызямліўся. І стала вельмі трывожна за ягонае здароўе, але ён сказаў, што праблем няма і працягнуў матч.
– Футбалісты кажуць, што гэта іх апошняя гульня.
– Я ня ведаю, каму аддадуць працоўныя кніжкі, а каму не. Я саставіў план трэніровак на месяц і мы па ім працуем. Магу сказаць, што зараз у каманды два выхадных, а як будзе разгортвацца сітуацыя далей, ня ведаю.
– Што вам кажа дырэктар?
– Кажа, што ўсе мы аптымісты і верым, што становішча палепшыцца і мы будзем рухацца наперад па табліцы.
– Наколькі верагодна, што другую палову чэмпіянату “Тарпеда” правязде маладымі футбалістамі?
– Ня ведаю, што будзе заўтра. Становішча можа змяніцца па-усялякаму. Хочацца працаваць і рухацца наперад. А кем будзем гуляць – будзе дзень, будзе ежа.
– Колькі футбалісты ўжо не атрымліваюць зарплату?
– Я з вамі больш жадаю паразмаўляць пра футбол, пра характар гульні… Зразумела, што ў кожнай каманды бываюць станоўчыя моманты, а бываюць праблемы. Думаю, што ўсе зменіцца ў лепшы бок.