Абаронца каманды – пра выхад на замену і характар гульні супраць «Слуцка».
– Апошні раз гуляў даволі даўно. Таму амаль што дэбют быў сёння. Першыя пяць-дзесяць хвілін пасля перапынку было цяжка. А потым разбегаўся і стала нармальна.
«Слуцк» – роўны нам супернік. Ён даваў гуляць. Але мы дапусцілі шмат памылак у абароне, а ў атацы гулялі вельмі бязхітрасна і прамалінейна.
Прапушчаны мяч? У ім ёсць элемент выпадковасці. Гэта з кожным здараецца. У кожным матчы здараюцца памылкі. Проста ў нас сёння іх было каля шасці – гэта многа.

фота ФК “Слуцк”