Галоўны трэнер нашай каманды падвёў вынік гульні супраць «Нёмана».

– Разлічвалі зусім на іншы вынік. І настройвалі на гэта хлопцаў. Але вынік пасля першага твайму нават цяжка было ўявіць. У другім тайме спрабавалі выправіць становішча. Не разваліліся, не зламаліся, а спрабавалі. За гэтае трэба гульцам падзякаваць. Але рахунак не змяніўся.
Яшчэ хацелася б адзначыць нашых заўзятараў. Яны нас вельмі здорава падтрымліваюць.
-Чаму ў запасе застаўся Сэдрык Куаджа?
– Планавалі змяніць ход гульні. Спадзяваліся, што ягоны выхад дадасць крэатыву, свежасці. Так і атрымалася. Але «Нёман» такая каманда, якая проста так сваю перавагу не аддасць.