Галоўны трэнер нашай каманды падвёў вынік гульні супраць “Энергетыка-БДУ”.
– У такіх гульнях перамагае та каманда, якая больш забівае і меней памыляецца. Сёння мы больш напамыляліся і меней забілі. З таго і атрымаўся такі вынік.
– У складзе не было Андрэя Васільева. Што з ім?
– Ён атрымаў пашкоджанне і не мог дапамагчы нам на 100 адсоткаў. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час ён зможа вярнуцца ў строй.
– У гульні супраць “Гарадзеі” пашкоджанне атрымаў Сяргей Лынько. Ён сёння згуляў амаль увесь матч. Быў гатовы?
– Сяргей – адзін з тых гульцоў, якія на полі аддаюць сабе поўнасцю. Наколькі змог, настолькі і згуляў.