Сёння пайшоў з жыцця цудоўны чалавек – Алег Радзюк, многія яго ведалі як “Дзядзька Алег”. Добры, жыццярадасны, сапраўдны патрыёт сваёй краіны, яго заўсёды можна было сустрэць на матчах “Тарпеда”. Ён адзін з тых, хто дапамагаў адраджаць клуб і заўсёды быў неабыякавым да яго лёсу. Ён доўга змагаўся са страшнай хваробай … А сёння яго не стала …
Прыносім спачуванні родным і блізкім. ALEH, ты заўсёды будзеш з намі, ў нашай памяці, у нашых сэрцах, ты назаўсёды наш 12 гулец.