Паўабаронца нашай каманды пасля гульні супраць “Гарадзеі” падзякаваў заўзятарам.
– Нейкія дваякія пачуцці. З аднаго боку паказалі добрую гульню. Саздалі шмат момантаў, але не забіваем. Ужо каторы матч не можам забіць. Трэба працаваць і ў нас усё будзе добра.
З другога боку другі матч запар набіраем ачкі. Гэта вельмі прыемна. Канешне, хацелася б набраць тры ачкі, але і адно гэта прыемна. Рухаемся наперад. Дай Бог, будзем і далей набіраць ачкі, падымацца наверх і выпраўляць становішча.
Гульня была жорсткая, шмат стыкаў. Проста у «Гарадзеі» такі стыль. Уся гульня збудавана на верхавой барацьбе, на стандартах. Таму і прышлося так пагуляць. І мы не саступілі ў такой гульні.
Да супраць мяне некалькі разоў згулялі брудна. Але хай гэта застанецца на іх сумленні.
Яшчэ хачу сказаць пра поле. Газон вельмі добры. Дзякуй арганізатарам за падрыхтоўку. Гуляць было прыемна.
Ну і вялікі дзякуй нашым зяўзятарам. Крыху цярпення і ўсё будзе добра!