Галоўны трэнер нашай каманды пра нічыю ў Гарадзее (0:0) і ўчынак Сяргея Лынько, які шызеў на фанатскім сэктары.
– Лічу, што па такой гульні было б вельмі крыўдна камусьці саступаць. Са станоўчага адзначу тое, што мы гуляем на ноль другі матч запар. З адмоўнага – тое, што ўжо каторую гульню не забіваем. Моманты ў нас ёсць, моманты нядрэнныя. Не хапае толькі гола. Ён павінен дадаць нам упэўненасці.
І яшчэ хачу дадаць. Сёння Юрыю Курненіну споўнілася б 65 год. Гэта першы трэнер у маёй кар’еры. Такіх людзей трэба памятаць і шанаваць.
– Даволі позна выпусцілі на поле Клянне. Усе працавала і так? Ці былі іншыя прычыны?
– Самі бачылі, што на прыканцы сустрэчы у нас было шмат момантаў. Да таго ж гульня была цяжкая. Дзве замены мы зрабілі з-за пашкоджанняў. Чакалі да апошняга і не хацелі рызыкаваць, каб не застацца ў меньшасці.
– Задаволены гульнёй Куаджа?
– Гэта добры футбаліст, які дадаў якасці нашай атацы. Мяркую, ён і надалей будзе дадаваць і прыносіць карысць.
– Пасля сваёй замены Сяргей Лынько пайшоў на фансектар і шызеў да канца гульні. Здзівіліся?
– Магу толькі сказаць, што мы адно цэлае. «Тарпеда» – гэта футбалісты, заўзятары, фанаты, трэнеры, медыка-адміністрацыйны склад. Мы ўсе разам. І такое яднанне гэта нармалёва. Так Сяргей жадаў перадаць камандзе станоўчыя эмоцыі, каб мы перамаглі.