Нашы хлопцы рыхтуюцца да гульні з Гібралтарам ў складзе моладзевай зборнай.

У маладзёжную зборную былі выкліканыя 23 футбалісты, сярод якіх гульцы мінскага “Тарпеда” Павел Кляннё, Улад Глінскі, Андрэй Піліпавец. Трэба сказаць, што нашы хлопцы адны з нямногіх, хто пастаянна атрымлівае гульнявую практыку. Напрыклад Улад Глінскі згуляў усе 10 матчаў у складзе асноўнай каманды. Павел Кляннё правёў 8 гульняў, а Андрэй Піліпавец сыграў 5 матчаў. Нагадаем, што гульня адбудзецца 8 чэрвеня ў Жодзіна на стадыёне «Тарпеда». Пачатак у 14.00.

Жадаем поспеху нашым хлопцам і перамогі зборнай.