Абаронца «Тарпеда» – пра нічыю з «Менскам».

– Усё, да чаго рыхтаваліся, здарылася. Цяжкая надвор’е, горача, супернік, якому, як і нам губляць няма чаго. Гулялі два знясіленыя звера. Можна сказаць, што гэта быў матч да забітага мяча. Хто забіў бы, той і перамог бы. Роўная гульня. І нічыя – вынік, які вынікае з гульні.
Першыя 10 хвілін «Мінск» гуляў нядрэнна. Было некалькі момантаў – проста мы не разабраліся. Потым зразумелі, як яны гуляюць, чаго ад іх чакаць і не далі стварыць нічога. Самі стварылі, але ледзь-ледзь падвяла рэалізацыя. Але галоўнае, што ўпершыню за шэсць тураў згулялі на нуль. Зараз галоўнае забіць.
Нічыя – у маральным плане не прынесла вялікага задавальнення. Была б перамога, падняліся б вышэй. Было б лягчэй. А так нічыя. Але галоўнае, згулялі на нуль. Не змог дайграць матч – ледзь-ледзь зводзіла ногі. А так усё нармальна. Ніякай траўмы.