– Гульня цяжкая, складаная. Зразумела, што ачкі нужны і нам, і «Мінску». З-за гэтага і нейкая ўнутраная скаванасць. Рабяты не маглі праявіць сваіх лепшых якасцяў. Але моманты былі з абедзвюх бакоў. Гульня магла скласціся па рознаму. Атрымалася нулявая нічыя, але моманты былі да самых апошніх секундаў. Думаю, гледачам было цікава.
– Куаджа вельмі добра выйшаў на замену. Чаму ён не гуляе з першых хвілін?
– Ён толькі нядаўна пачаў трэніравацца пасля пашкоджання і мы вырашылі, што лепш яго выкарыстоўваць с замены. І як паказаў час, гэты наш ход сабе апраўдаў. Ён ствараў напружанне, меў моманты, мог забіць. Лічу, што ўгалалі з ім.
– Як пракаментуеце інфармацыю, што Міраненкаў спыняе фінасірванне клубу?
– На афіцыйнай старонцы інфармацыі пра гэта няма. Ето распаўсюджвае падобныя чуткі, я не ведаю. Мая справа – гатовіць каманду да наступнай гульні. Я займаюся сваёй працай.
– Чаму вырашылі замяніць Аляксея Бутарэвіча у перапынку?
– Мы разглядалі варыянты узмацнення атакі. Вялікіх прэтэнзій да Аляксея у мяне няма.
– Замена Ігара Губанава звязана з пашкоджаннем?
– Ен не мог працягваць гульню. Быў дыскамфорт. Вырашылі не рызыкаваць. Да тагож у яго ужо была жоўтая картка.
– Якія планы на двухтыднёвую паўзу?
– Будзем працаваць і выпраўляць турнірнае становішча. Жадаем прагледзець усіх нашых футбалістаў і згуляць двустаронку. Але гэта толькі планы. Пасля выхадных паглядзім у якім стане гульцы і будзем ад гэтага адыходзіць.