Статыстыка сустрэч

З ФК “Мінск” мы сустракаліся толькі 4 разы. 2 гульні мы згулялі ўнічыю ў далёкім 2005 годзе ў другой лізе (D3), тады футбольны клуб “Мінск” яшчэ меў назву “Змена-2”.
З сучасным “Мінскам” мы сустракаліся ў мінулым годзе двойчы. Першая гульня стала для нас разгромнай, тады мы прайгралі з лікам 6:1! Хатняя ж гульня скончылася з лікам 1:0 на нашу карысць. Гол тады забіў Сяргей Глебко.