25.05
9 тур – Вышэйшая ліга:
“Славiя” Мазыр – “Тарпеда” Мiнск
Пачатак 18:15
Стадыён “Юнацтва” (вул. Купалы, 26а, Мазыр)
Квiткi ў касе стадыёна
on-line abff.by
Трансляцыя VOKA TV – 18:15;  Мінск ТВ – 18:15

Галоўны суддзя сёння – Сяргей Цынкевіч
На рахунку Цынкевіча 165 матчаў на высокім узроўні. У судзействе асіпаўчанін з 2010 года. Яго першы матч адбыўся ў красавіку 2010-га. У леташнім чэмпіянаце Цынкевіч адпрацаваў у 7 матчах, у якіх паказаў 17 жоўтых і 1 чырвоную карткі. На гульнях «Тарпеда» у сезоне не працаваў. А вось раней судзіў 4 матчы «чорна-белых». Вынікі для нас несуцяшальныя – тры паражэнні і нічыя. У гэтых матчах Цынкевіч паказаў нашым футбалістам 8 жоўтых картак.
10 ліпеня 2016 года Цынкевіч судзіў кубкавы матч паміж «Тарпеда» і «Славіяй». Сустрэча скончылася перамогай мазырян 2:0. Забівалі Ігар Мальцаў і Уладзіслаў Жук, які і зараз у камандзе. Па-ранейшаму гуляе за «Славію» і абаронца Дзяніс Кавалеўскі. З нашай каманды той матч добра памятае нападаючы Сяргей Лынько.