– Клуб заснаваны ў 1987 годзе пад назвай “Палессе”. Таксама клуб называўся МПКЦ і “Славія”. У 1996 і 2000 годзе мазырская каманда станавілася чэмпіёнам Беларусі.
– “Славія” – першая каманда, адабраўшая чэмпіёнства ў мінскага “Дынама”.
– З 1993 па 1996 гады трэнерам МПКЦ быў Анатоль Юрэвіч. У 1997-м ён стаў галоўным трэнерам мінскага “Тарпеда”
– Легендарны футбаліст Сяргей Яромка з 1994 года гуляў за МПКЦ, а ў 1997 перайшоў у стан “чорна-белых”. За мазыран нападаючы згуляў 59 матчаў і забіў 37 мячоў у чэмпіянатах краіны. За “Тарпеда” – 103 гульні і 39 галоў!
– У 2000-м «аўтазаводцы» і мазыране гулялі ў фінале Кубка Беларусі. Трафей дастаўся “Славіі” дзякуючы галу Рамана Васілюка ў дадатковы час.
– У 2018 годзе ў першай лізе “Славія” не прайграла ніводнай гульні і выйшла ў “вышку”.
– У цяперашнім чэмпіянаце “чырвона-белыя” атрымалі ўжо 3 перамогі і на дадзены момант займаюць 8 месца ў табліцы.