Галоўны трэнер маладзёвай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель вызначыўся са складам на матч супраць каманды Гібралтара.
Адразу трое нашых футбалістаў патрапілі ў склад – абаронцы Уладыслаў Глінскі і Андрэй Піліпавец,  а таксама нападнік Павел Кляннё.

«Маладзёжка» збярэцца 2 чэрвеня ў Мінску, дзе правядзе вучэбна-трэніровачны збор, які завершыцца матчам супраць зборнай Гібралтара. Гульня адбудзецца 8 чэрвеня ў Жодзіна на стадыёне «Тарпеда». Пачатак у 14.00. Гульня стане стартавай для беларускай каманды ў кваліфікацыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2021.