19.05 (нядзеля)
8 тур – Вышэйшая ліга:
“Тарпеда” Мiнск – “Дынама-Брэст”
Пачатак 16:00
Стадыён “Трактар” (вул. Ванеева, 3, Мінск)
Квіткі: kvitki.by 
У дзень матчу ў касе стадыёна.

Гісторыя супрацьстаянняў
Пачынаючы з 1992 года каманды сустрэлiся 28 разоў. 10 разоў  мы перамаглi, 10 саступiлi i 8 матчаў скончылiся ўнiчыю. Самая буйная перамога адбылася ў 1998 годзе, тады ў хатнім матчы перамаглі тарпедаўцы з лікам 5:0. Хет-трык у браму суперніка аформіў Сяргей Яромка (8′, 38′, 65′), таксама галамі адзначыліся Алег Конанаў (36′) і Віталь Лясун (76′). Цікава тое, што ў верасні гэтага ж года, “Тарпеда” саступае ў гасцях з лікам 4:0

У мінулым 2018 годзе каманды сустрэліся двойчы. Хатні матч мы згулялі ўнічыю 1:1, гол у браму супернікаў на апошніх хвілінах забіў Павел Кляннё (90+3′) і зраўняў лік. Другая сустрэча скончылася з лікам 2:0 на карысць “Дынама-Брэст”.
Леташні хатні матч паміж камандамі стаў апошнім у кар’еры для легендарнага нападніка Рамана Васілюка.