Паўабаронца «чорна-белых» падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць БАТЭ.
– Баявая гульня. Нам крыху не хапіла канцэнтрацыі. Гульні каманда аддавалася цалкам. Не скажу, што БАТЭ дамінаваў і ствараў моманты. Так, супернік валодаў мячом, але мы нізка абараняліся і момантаў у нашых варот асабліва не было. Мы ж чакалі свой і мелі яго на 90-й хвіліне. У нас быў выдатны шанец, каб зраўняць лік. Будзем працаваць далей. Нам нічога не застаецца, як рыхтавацца і перамагаць у далейшым. Трэба працаваць, каб хутчэй парадаваць нашы сем’і, нашых заузятараў і саміх сябе.
– Як тваё самаадчуванне пасля страсення, атрыманага ў матчы з мінскім «Дынама»?
– У першыню са мной такое бы
ло. Хоць па галаве не адзін раз атрымліваў. Але ў гэты раз неяк усё прайшло крыху больш складана. Нават сёння ў перапынку галава крыху кружылася. Але нічога – да вяселля зажыве.