Сёння гульню будзе судзіць Андрэй Васілевіч. Дапамагаць яму будуць Дзяніс Емельянчык і Дзмітрый Загарэльскі. Інспектар матчу Алег Чыкун.

Мазырскі арбітр, нягледзячы на ​​сваю маладосць – Андрэю Васілевічу ўсяго 32 гады, – мае за плячыма 44 матчы на ​​высокім узроўні. У 2014 годзе ён упершыню адпрацаваў матч Кубка Беларусі «АГ Ждановічы» – «Нафтан». Вышэйшую лігу Васілевіч судзіць з 2017 года. Матч у Барысаве будзе 30-м для арбітра ў беларускай «эліце».

Мазыранін 7 разоў працаваў на матчах з удзелам нашай каманды: 4 перамогі, 2 паразы і 1 нічыя. У гульні мінулага года супраць «Слуцка» Васілевіч прызначыў пенальці ў вароты «Тарпеда» ужо на 26 секундзе. Гэта другі вынік у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі. У гэтым сезоне Васілевіч працаваў на 6 сустрэчах. Сярод іх матч за Суперкубак краіны паміж БАТЭ і брэсцкім «Дынама», матч у першай лізе і 4 гульні ў вышэйшай, у тым ліку і гульня «Тарпеда» – «Віцебск», якая завяршылася нічыёй 1:1. Усяго ў шасці матчах арбітр паказаў 28 жоўтых картак – больш за 4,5 папярэджанняў у сярэднім за гульню.