Галоўны трэнер «Тарпеда» пра паразу ад БАТЭ у матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі.
– Вынікам не задаволены. Любая параза не дадае станоўчых эмоцый. Адмечу жаданне хлопцаў гуляць на роўных з лепшым клубам краіны. Але, нажаль за тое, што дастойна супрацьстаіш суперніку, ачкі не даюць.
Параза вельмі крыўдная. Будзем спрабаваць выправіць сітуацыю, набіраць ачкі і рухацца ўверх па табліцы.
– Што здарылася з Ігарам Губанавым?
– Страсенне. На колькі яно лёгкае, або цяжкае ня ведаю. Але гульню ён працягнуць ня змог. Трэба абследаваць. Але для нас гэта страта.