– Адзіны клуб Беларусі, які 13 разоў запар станавіўся чэмпіёнам
– Клуб быў заснаваны ў 1973 годзе, а ў 1984 годзе каманда была расфармаваная. За гэты час клуб 3 станавіўся чэмпіёнам БССР. У 1996 годзе быў адроджаны зноў.
– З’яўляецца адзіным беларускім клубам, які выходзіў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
– Наш галоўны трэнер Уладзімір Нявінскі з 1997 па 2003 год гуляў за барысаўскі БАТЭ, правёў у складзе БАТЭ 153 матчы і забіў 20 галоў. Двойчы станавіўся чэмпіёнам у складзе каманды.
– Трэнер нашых дублёраў Ігар Чумачэнка таксама вельмі паспяхова выступаў за барысаўчан з 2001 па 2004 год. У 2002 годзе ён стаў лепшым бамбардзірам дружыны, забіўшы 11 галоў.

фота: сайт “БАТЭ”