Футбольны клуб “Дняпро” ўтварыўся зімой 2019 года шляхам зліцця магілёўскага “Дняпра” і мінскага “Праменя”. Па выніках мінулага сезона “Днепр” страціў месца ў вышэйшай лізе, а «Прамень» захаваў прапіску ў элітным дывізіёне. Напачатку лютага клубы абвясцілі пра зліццё.
Новы клуб знаходзіцца ў Магілёве, лагатып каманды – герб Магілёва. Апроч назвы каманды паказана дата 1960. Менавіта у той год ў Магілёве з’явілася футбольная каманда, якая тады звалася “Хімік”. Пазней была перайменаваная ў “Спартак”, потым у “Днепр”. У 1998 годзе “Днепр” стаў чэмпіёнам Беларусі, у 1992 годзе – сярэбраным прызёрам, у 2009 – бронзавым.

Пачынаючы з 1992 года мінскае “Тарпеда” і магілёўскі “Днепр” сустрэліся 17 разоў. 7 матчаў завяршыліся нашай перамогай, 12 разоў выйграваў “Днепр”. Яшчэ 13 гульняў скончыліся ўнічыю. У мінулым годзе каманды сустрэліся двойчы і абодве сустрэчы скончыліся перамогай “чорна-белых”. У першым матчы мы перамаглі ў гасцях 2:1, хатняя гульня скончылася з лікам 3: 0.


фота сайт “Дняпро”

Што датычыцца ФК “Прамень”, з імі мы сустракаліся 8 разоў і толькі двойчы перамагалі, было гэта ў другім дывізіёне ў 2015 і 2016 гадах. Цікавы факт: у мінулым сезоне матч першага круга скончыўся перамогай “Праменя” 1:0. Адзіны мяч забіў Аляксандр Джигера, які цяпер выступае за “Тарпеда”. Матч другога круга скончыўся для нас паразай 3:1



фота vk “Прамень”

Але ўсё гэта ўжо гісторыя і перад намі зусім новая каманда “Дняпро” Магілёў.