Галоўны трэнер каманды падзяліўся сваім меркаваннем пра матч супраць “Дняпро”. 
– Напружаная гульня. Ачкі былі патрэбныя абедзвюм камандам. Таму адчувалася няўступлівасць і жаданне перамагчы. Нажаль, у нас не бывае без памылак. Сёння нас за яе пакаралі. А мы свае моманты, якія стварылі, не выкарыстоўвалі. Параза крыўдная. Мы разлічвалі на іншы вынік. Выйграе ўся каманда, прайгравае – таксама. Сёння здарылася параза: вінаватыя ўсё. І ў першую чаргу я.
– Якая траўма ў Седрыка Куаджа? 
– У яго рассяканне. Паехаў у лякарню зашываць. Яму спатрэбіцца некаторы час на аднаўленне.
– З-за чаго замянілі Ігара Шумілава? 
– Ён адчуў мышачны дыскамфорт і не мог гуляць на 100 адсоткаў. Таму папрасіў замену.
– Гэтыя замены моцна зламалі той малюнак гульні, які вы жадалі бачыць сёння? 
– Яны наклалі свой адбітак. Мы трохі інакш планавалі рабіць замены. Але нельга сказаць, што тыя хлопцы, якія выйшлі на замену, не ўвайшлі ў гульню ці згулялі няўдала.
– Сёння ў асноўным складзе дэбютаваў 20-гадовы Андрэй Піліпавец. Як вам яго гульня? 
– У нас добрая абойма гульцоў. Мы на ўсіх футбалстаў разлічваем. Вялікіх прэтэнзій да яго ў мяне няма.
– Наперадзе два складаных матчу з БАТЭ і брэсцкім “Дынама”. 
– З усімі трэба гуляць. Калі так склалася, што трэба гуляць перш з БАТЭ, а потым з берасцейцамі, то будзем гуляць. І будзем імкнуцца дзейнічаць дзейсна і для гледачоў. Выходзіць, падняўшы рукі, са словамі “Мы здаемся!” такога не будзе.