Галоўны суддзя на матч – Сяргей Краснікаў.
33-гадовы арбітр сёння дэбютуе ў вышэйшай лізе. У прафесіі Красьнік з 2014-га і першы час працаваў на юнацкіх спаборніцтвах і ў другой лізе. З 2016 года абслугоўвае матчы першай лігі. Увесь гэты час Красьнік прыцягваўся да матчаў вышэйшай лігі ў якасці рэзервовага арбітра, але прызначэнне на матч атрымаў толькі цяпер.

Краснікаў – былы брамнік. Гульнявую кар’еру пачынаў у мінскім «Лакаматыве», за які адыграў з 2003 па 2008 гады. На рахунку галкіпера 36 матчаў у вышэйшай лізе, у якіх ён прапусціў 65 мячоў (10 матчаў правёў на «нуль») і зрабіў адну галявую перадачу. Пасля «Лакаматыва» ў кар’еры Краснікава быў гродзенскі “Белкард”, у якім ён гуляў да 2013 года.

Сённяшні матч будзе пятым гісторыі ўзаемаадносін Краснікава і сталічнага «Тарпеда» на высокім узроўні. Пакуль баланс для нашай каманды не суцяшальны – два паражэнні, адна нічыя і ўсяго адна перамога.