Галоўны трэнер «чорна-белых» падвёў вынік аўтазавадскога дэрбі.

– У першым тайме падарылі суперніку два моманты, якія ён рэалізаваў. «Тарпеда-БелАЗ» цяжка даваць фору – вельмі якасная каманда. У другім тайме спрабавалі пераламiць ход сустрэчы. І ў нас былі моманты, каб адыграцца, але не атрымалася забіць.

– З-за траўмы матч прапускаў Ігар Губанаў. Замест яго ў цэнтры абароны адыграў Андрэй Васільеў. Як ацэніце яго гульню?

– Андрэй раней дзейнічаў на гэтай пазіцыі. І вялікіх прэтэнзій я б не стаў прад’яўляць. Я думаю, нам удалося замяніць Ігара.

– Першую замену зрабілі толькі на 78 хвіліне. Чаму? Бо трэба было адыгрывацца.

– Я не бачу сэнсу рабіць замену дзеля замены. Змест гульні быў такім, што ў мяне не было прычын рабіць іх раней. Другі тайм мы правялі больш якасна. Зрабіў бы замену, магло быць яшчэ горш. Потым з’явілася патрэба асвяжыць гульню ў атацы, каб ісці наперад, паспрабаваць забіць і выратаваць матч.

– У запасе сёння застаўся Яўген Елезаранка. У чым прычына?

– Не скажу, што ў папярэдніх матчах Елезаранка адыграў дрэнна. У нас добрая абойма і ўсе футбалісты добрыя. Кожны хоча гуляць і прыносіць карысць. Сёння далі магчымасць згуляць Аляксею Бутарэвiчу.