Паўабаронца «Тарпеда» аб матчы супраць жодзінскіх аднаклубнікаў.

– Па выніку гульня у нас зусім не атрымалася. Прайграючы  на 25-й хвіліне 0:2, цяжка знайсці сваю гульню. Мы былі проста ашаломленыя гэтымі непатрэбнымі галамі. Але на другі тайм каманда выйшла зусім іншай. Усе ўбачылі тое «Тарпеда», якое іншыя клубы ўжо сталі трохі пабойвацца. Стваралі моманты, але як і ў большасці мінулых матчах, не хапае рэалізацыі. У мяне быў стоадсоткавы момант. Забівай, вяртай каманду ў гульню і ўсё было б зусім па-іншаму. Брамнік суперніка Бушма злавіў кураж. Моманты былі, але ён ратаваў. Уладзімір – вопытны брамнік. Усе выцягнуў і пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» ў гульні. Тры ачкі – гэта яго заслуга.

Другі тайм правялі вельмі годна. І сорамна нам за матч быць не павінна. Я б не казаў, што прапушчаныя галы – следства таго, што выбыў Ігар Губанаў. Ніхто не ведае, як склаўся б матч, калі б ён гуляў. Проста закід у штрафную, серыя рыкашэтаў, барацьба і мяч проста ўдала для суперніка трапіў у нашага гульца і заскочыў у вароты. Справа выпадку, мне здаецца. Такіх галоў шмат не бывае.

Пасля гульні пагутарылі з заўзятарамi. Заўсёды рады. Мы ведаем адзін аднаго. Прыемна, што яны нас падтрымліваюць. Хочацца падзякаваць ім. Хлопцы ў нас вераць.
Наперадзе «Дняпро». Не хочацца загадваць, вядома. Скажу, што мы будзем настройвацца вельмі сур’ёзна.