Некалькі фактаў аб “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна)

– Першая жодзінская футбольная каманда звалася «Ракета». У чэмпіянаце БССР 1962 года яна заняла 17 месца. Імя «Тарпеда» з’явілася у каманды ў 1969-м.
– «Тарпеда-БелАЗ» 4 разы рабілася чэмпіёнам БССР і 8 разоў брала Кубак рэспублікі. У 2016 годзе «Тарпеда-БелАЗ» выйграла Кубак Беларусі – першы трафей у суверэннай гісторыі. У розыгрышы каманда прапусціла ўсяго 4 мячы. По аднаму на кожнай стадыі, апроч фіналу.
– Да поспеху прывёў цяперашні трэнер нацыянальнай зборнай Ігар Крыўшэнка. Цяпер каманду трэнеруе Вадзім Скрыпчанка, які правёў дзесяць гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
– Трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Аляксей Панкавец з 2000 па 2002 гады выступаў за мінскае «Тарпеда». Правёў за клуб 78 матчаў у чэмпіянаце і забіў 2 мячы. У 2000 годзе дапамог дайсцi да фіналу Кубка Беларусі.

Галоўным суддзёй на матчы сёння будзе Сяргей Сцецурын

38-гадовы рэферы працуе на матчах вышэйшай лігі з 2011 года. Першыя 6 гадоў у якасці запаснога (адначасова напрацаваў 61 матч у першай лізе), а ў 2017-м дэбютаваў у ролі галоўнага арбітра.
Усяго за кар’еру правёў 38 матчаў у вышэйшай лізе, у якіх паказаў 110 жоўтых картак і 3 чырвоныя. Акрамя таго, прызначыў 6 пенальці. У цяперашнім сезоне працаваў на 4 матчах (1 Кубак + 3 вышэйшая ліга), у якіх паказаў 10 жоўтых картак. 7 з іх – гасцям.
У вышэйшай лізе Сцецурын працаваў на 4 матчах з удзелам нашай каманды – усе ў мінулым сезоне. Пры брэсцкім арбітру “чорна-белыя” ў вышэйшай лізе яшчэ не перамагалі: “Смалявічы” (0:0), “Гарадзея” (0:0), БАТЭ (0:3), “Віцебск” (0:1). У гэтых гульнях Сцецурын паказаў футбалістам 15 жоўтых і 2 чырвоныя карткі. Самым рэзанансным выдаўся хатні матч супраць чэмпіёнаў, у якім суддзя паказаў 3 жоўтыя карткі і выдаліў у канцы першага тайма (яшчэ пры лiку 0:0) нашага Барыса Цыганкова.
Усяго ж Сцецурын працаваў на матчах “Тарпеда” 13 разоў: 2 перамогі, 6 параз і 5 нічыіх.