Паўабаронца Барыс Цыганкоў пакінуў мінскае “Тарпеда”.
Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў.
Барыс далучыўся да Чорна-Белых у сезоне 2018, правёў у нашым складзе – 17 матчаў i забіў 1 гол.
ПФК “Тарпеда” Мінск шчыра дзякуе футбалісту за працу на карысць каманды і жадае поспехаў у будучай кар’еры!