Фінал без чорна-белых

Ад Honar1947 Дата: жнiўня 27, 2010

У паўфінальнай гульне розыгрыша Кубка Менска Тарпедаўцы саступілі камандзе Фортрэс 0-1.

Пераможны гол сапернікам ўдалося забіць пад канец другога тайма. Нажаль, шматлікія атакі чорна-белых плёну не прынеслі

У другім паўфінальным матчы Ніка перамагла Вясёлы Роджар.

Такім чынам ў фінале сустрэнуцца Ніка і Фартрэс.

Старт розыгрышу

Ад Honar1947 Дата: жнiўня 21, 2010

Стартаваў розыгрыш Кубка Менска. У чвэрцьфіналах сустракаліся:

Арбіта-Ураджайнае - Вясёлы Роджар 1-2
Ніка - Тарпеда(МЛФ) 2-0
Ветра - Фортрэсс 1-2

Такім чынам у паўфіналах згуляюць:

Вясёлы Роджар - Ніка
Фортрэсс
- ТАРПЕДА-МАЗ

Кубкавае лёсаванне

Ад Honar1947 Дата: жнiўня 6, 2010

Адбылося лёсаванне 1/4 і 1/2 розыгрышу Кубка Менска. Самым адметным момантам сёлетніх спаборніцтваў есць тое, што ўдзел будуць браць дзве Тарпедаўскіх каманды - Тарпеда-МАЗ і Тарпеда( другі дывізіён Менскай Лігі Футбола), каманда арганізаваная былымі выхаванцамі СДзЮШ Тарпеда.
У 1/4 сустрэнуцца
Арбіта - Ураджайнае(Сеніца, Меннскі р-н)- Вясёлы Роджар
Ніка - Тарпеда(МЛФ)
Ветра’08 - Фортрэс
Тарпеда-МАЗ пачне гуляць адразу з 1/2.
Паўфінальныя пары:
Арбіта/В.Роджар - Ніка/Тарпеда(МЛФ)
Ветра/Фортрэс - Тарпеда-МАЗ

Наперадзе Кубкі

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 29, 2010

У жніўні Тарпеда плануе ўдзел у розрышы Кубка Менска. Для аплаты заяўкі і арэнды стадыёнаў патрэбны грошы. Звяртаемся да ўсіх неабыякавых чорна-белых: у бліжэйшыя тыдні будуць збірацца сродкі на ўдзел Тарпеда у Кубку. Кантакт па тэл. +375 29 637 42 89

І зноў Верас

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 29, 2010

Тарпедаўцы крупна саступілі ў таварыскай гульне Нясвіжскаму Верасу 0-11. У матчы ўдзельнічалі 21 футбаліст чорна-белых. Па сутнасці матч быў праглядам маладых гульцоў.

Старонка 1 з 221234522