Бульдозэрам па футболе

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 15, 2009

У Чыжоўскім парку каля возера пачалося будаўніцтва хакейнай арэны.

І першай ахвярай бульдозэраў стала футбольнае поле. Нягледзячы на тое, што “газон” можна было параўнаць з агародам, на ім рэгулярна праходзілі трэніроўкі і гульні юнацкіх і дзіцячых каманд. Яшчэ летась і Тарпеда правяло там некалькі гульняў, а ў гэтым сэзоне стала на ім трэніравалася.
Чытаць далей »

Футбольная восень

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 15, 2009

У чарговым туры чэмпіянату Менска Тарпеда гуляла з Лакаматывам, на аднайменным стадыёне.

Стадыён, на якім некалі праходзілі гульні вышэйшай лігі, пасьля сёньняшняга восеньскага дажджу, больш нагадваў балота. Бо ямы ў адным карным полі ператварылі яго ў вялікую лужыну, а на адным з флангаў, вады было ледзь не па калена.
Чытаць далей »

Тарпеда - Хімік (1:3)

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 13, 2009

У межах розыгрышу Кубка Беларусі сярод аматарскіх каманд Тарпедаўцы саступілі Хіміку з Горадні.

Матч адбыўся 11 кастрычніка ў Менску. Першая палова гульні была безвыніковай як з аднаго, гэтак і з другога боку і скончылася з лікам 0:0. Але ў другія 45-ць хвілінаў нашым футбалістам нажаль не атрымалася спыніць актыўныя атакі супернікаў і гульцы Хіміка здолелі 3 разы рэалізаваць вострыя моманты. Але на гэтым матч ня скончыўся і галкіперу гарадзенскай каманды ўсё ж прыйшлося дастаць са сваёй брамы забіты Аўтазаводцамі мяч.

Шансы ёсць!

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 10, 2009

Хаця Тарпедаўцы ўжо згулялі дзве гульні другога этапу чэмпіяната Менска, толькі зараз федэрацыя гораду вырашыла, што вынік нашай гульні з “Вясёлым Роджарам” у 1\4 Аматарскага Кубку Беларусі ( 4-3 на карысць Тарпеда ), ідзе ў залік незгулянага матча другога круга паміж камандамі.

Нагадаем, што ў фінальным этапе ўлічваюцца пункты набраныя ў гульнях з камандамі, прайшоўшымі ў “фінал”. Такім чынам у скарбонку Тарпеда трапілі яшчэ тры такія неабходныя пункты.
Чытаць далей »

Чэмпіянат Беларусі.

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 10, 2009

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці правядзеньня чэмпіянату Беларусі сярод каманд трэцяй лігі.

Каманды, заняўшыя першыя месцы ў сваіх рэгіянальных спаборніцтвах, і апошняя каманда другой лігі (хутчэй за ўсё ФК Ворша) будуць падзеленыя на дзве групы - па чатыры ў кожнай.

У групах пройдуць аднакругавыя турніры. Каманды, заняўшыя першае і другое месца ў групах, будуць мець права заяўляцца на наступны год у другую лігу.

Старонка 14 з 221121314151622