Дадзеная старонка з'яўляецца часовай. Запуск афіцыйнага сайта адбудзецца перад пачаткам новага футбольнага сезону. Прыносім свае выбачэнні за часовыя нязручнасці. Заставайцеся з намі!

Мінскае "Тарпеда" - легендарны клуб славутага горада!

Футбольны клуб "Тарпеда" г.Мінск - з’яўляецца адным з найвядомейшых і старэйшых футбольных клубаў Беларусі, мае багатыя традыцыі, гісторыю і вялікую колькасць верных прыхільнікаў.
Год заснавання: 1947

Гісторыя:

Клуб быў заснаваны ў 1947-ым годзе і ў савецкія часы выступаў у чэмпіянаце БССР. Пяць разоў станавіўся чэмпіёнам нашай краіны.
— З 1992 - 2004 гг. ФК "Тарпеда" Мінск выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.
— У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасцяў перайшоў у II лігу чэмпіянату РБ, у якой адразу стаў абсалютным чэмпіёнам, атрымаўшы права выступу ў I лізе чэмпіянату Беларусі.
— У лістападзе 2005 г. ФК "Тарпеда" Мінск спыніў сваё існаванне, насуперак пратэстам шматлікіх заўзятараў каманды, футбольнай грамадскасці Беларусі.
— У 2007 годзе ФК "Тарпеда" Мінск быў адроджаны, дзякуючы намаганням прыхільнікаў клуба, ветэранаў беларускага футбола, а таксама выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "Тарпеда" г.Мінск.
— З 2014 г. ФК "Тарпеда" Мінск выступае ў II лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

Дасягненні:
— Пяціразовы чэмпіён БССР (1947, 1962, 1966, 1967, 1969);
— Трохразовы ўладальнік Кубка БССР (1947, 1962, 1968);
— Трохразовы срэбраны прызёр чэмпіянату БССР (1963, 1968, 1983);
— Трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату БССР (1972, 1976, 1990);
— Фіналист Кубка Беларусі (1999/2000);
— Чэмпіён 2-й лігі (d3) чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе (2005);

Спартыўнае грамадскае аб'яднанне "Футбольны клуб "Тарпеда"
(СГА "Футбольны клуб "Тарпеда")


Зарэгістравана рашэннем галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама ад 30 студзеня 2014 г. № 1 У Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 194903638

Будучым партнёрам нашага клуба

Футбольны клуб “Тарпеда” Мінск – адзін з найвядомейшых брэндаў беларускай сталіцы, легендарны клуб, які маем вялікую колькасць прыхільнікаў па ўсёй Беларусі.

Футбол – самы папулярны від спорту ва ўсім свеце. Партнёрства з футбольным клубам з’яўляецца вельмі паспяховым, перспектыўным сродкам рэкламы і развіцця любога бізнэсу.

ФК “Тарпеда” Мінск прапануе ўсім кампаніям і прадпрыемствам рэспублікі, а таксама прыватным прадпрымальнікам Беларусі і іншых краінаў стаць партнёрам нашага клуба і падтрымаць развіццё беларускага футбола.

Перавагі супрацоўніцтва з нашым клубам:

Футбольны клуб “Тарпеда” Мінск з’яўляецца адным з найвядомейшых і старэйшых футбольных клубаў Беларусі, мае багатыя традыцыі і вялікую гісторыю, якая налічвае больш за 65 год.

Традыцыйна сярод жыхароў паўднёва-ўсходняй часткі беларускай сталіцы, мінскае "Тарпеда" ёсць самым папулярным футбольным клубам і з’яўляецца па-сапраўднаму гонарам ды тварам аднаго з найбуйнейшых раёнаў г.Мінска - Заводскага, насельніцтва якога складае больш за 257 тысячаў чалавек.

Рэклама Вашай кампаніі, прадпрыемства, прадукцыі і інш. можа быць размешчана на:
1. Гульнявой форме каманды:
- на футболках (спераду, ззаду пад нумарам, на рукавах)
- на шортах
- на манішках запасных футбалістаў і супрацоўнікаў клуба
2. Стадыёне ў выглядзе рэкламнага банэру, сцяга і інш. (на ўсіх хатніх гульнях чэмпіянату, а таксама матчах Кубка Беларусі). Гукавы аўдыёзапіс з вашым слоганам, назвай кампаніі, брэнда і інш. можа гучаць перад пачаткам, падчас перапынку і пасля футбольнага матчу.
3. Сайце http://www.tarpeda.org і старонках клуба ў сацыяльных сетках.
4. Друкаванай прадукцыі клуба (календарах, буклетах, улётках, афішах, налепках і інш.)
5. Мультымедыйнай прадукцыі клуба (відэа-роліках, відэа-аглядах гульняў і інш)

Кампаніі, прадпрыемствы і інш., якія супрацоўнічаюць з ФК “Тарпеда" Мінск маюць права прадстаўляцца, выступаць у рэкламе ў СМІ, а таксама на ўсіх публічных мерапрыемствах краіны, як афіцыйныя партнёры нашага клуба.

Футбольны клуб "Тарпеда" Мінск запрашае да супрацоўніцтва ўсе беларускія і замежныя кампаніі, прадпрыемствы, а таксама прыватных прадпрымальнікаў. Стаўшы партнёрам аднаго з самых вядомых клубаў Беларусі, - Вы падтрымаеце развіццё футбола ў нашай краіне, а таксама атрымаеце цудоўныя магчымасці для паспяховага развіцця вашага бізнэсу.

Мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва!

Кантакты


Спартыўнае грамадскае аб'яднанне "Футбольны клуб "Тарпеда"
(СГА "Футбольны клуб "Тарпеда")


Зарэгістравана рашэннем галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама ад 30 студзеня 2014 г. № 1 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 194903638

Тэлефон

+375 (29) 664-34-46
+375 (33) 668-08-64

Email

tfk@tut.by

Разліковыя рахункі

СГА "Футбольны клуб "Тарпеда"
бягучы (разліковы) 3015106819004;
дабрачынны 3135106819001.
У ААТ «Банк БелВЭБ», код 226 (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 95). УНП 194903638

Tarpeda

Гонар працоўнай сталіцы!
Яндекс.Метрика