Артыкулы

By admin On красавiка 3, 2009

Сёньня, калі Тарпедаўскі футбол перажывае ня лепшыя часы, многія прыхільнікі каманды, з большай цікаўнасцю, ставяцца да гісторыі і традыцый нашага клуба.

Нажаль, крыніцаў, з якіх можна даведацца аб нашай гісторыі, не дастаткова. І шмат у каго складваецца ўражанне, што за саветамі чэмпіянат Беларусі быў нечым штучным, ня вартым увагі журналістаў і заўзятараў футболу. Але, калі зірнуць на артыкулы па гісторыі іншага вядомага Менскага клубу, можна пераканацца, што адсутнасць інфармацыі - хвароба ўсяго нашага футбола. Напэўна, функцыянеры ад футболу мінулых часоў ня вельмі адрозьніваліся ад сённяшніх “прафесіяналаў”.

З-за недахопу інфармацыіі, хутчэй за ўсё, застанецца загадкай, якім чынам ,толькі што арганізаваная каманда ТАРПЕДА, у 47 адразу стала чэмпіёнам Беларусі? Няўжо завод здолеў сабраць лепшых гульцоў на той час? Тое самае тычыцца і іншых белых плям у нашай гісторыі. Пэўна, што ў гады, калі каманда ня ўдзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі, ТАРПЕДА брала ўдзел у нейкіх спаборніцтвах. Магчыма ў чэмпіянаце Менску ці ў нейкім атрасьлевым першынстве?

Мы спадзяемся, што з часам здолеем знайсьці інфармацыю ў архівах завода і федэрацыі. І нарэшце даведаемся, што за гульцы гулялі за ТАРПЕДА? Ці гэта былі людзі звязаныя з заводам, ці з раёнам, ці іх “пераманьвалі” з нейкіх каманд? Бо вядома, што Тарпедаўская футбольная школа, пачала працу толькі ў 1961 годзе. Таксама спадзяемся знайсьці архіўныя здымкі каманды і інш.

Пакуль нам застаюцца толькі сухія статыстычныя лічбы, гісторыя будзе няпоўнай. Будзем вельмі ўдзячныя усім, хто дашле нам любую інфармацыю ці фота-матэрыялы.

Іншыя артыкулы