Партнёрам клуба

By admin On сакавiка 27, 2010

Футбольны клуб “Тарпеда Менск” – адзін з найвядомейшых брэндаў беларускай сталіцы і гонар Заводскага раёна г.Менска.

Футбол – самы папулярны від спорту ў Беларусі і ва ўсім свеце. Партнёрства з футбольным клубам з’яўляецца вельмі паспяховым, перспектыўным сродкам рэкламы і развіцця любога бізнэсу.

ФК “Тарпеда Менск” прапануе ўсім кампаніям і прадпрыемствам рэспублікі, а таксама прыватным прадпрымальнікам Беларусі і іншых краінаў стаць партнёрам нашага клуба і падтрымаць развіццё беларускага футбола.

Партнёрам клуба

Перавагі супрацоўніцтва з клубам:

Футбольны клуб “Тарпеда Менск” з’яўляецца адным з найвядомейшых і старэйшых футбольных клубаў Беларусі, мае багатыя традыцыі і вялікую гісторыю, якая налічвае больш чым 60 год.

Традыцыйна сярод жыхароў паўднёва-ўсходняй часткі беларускай сталіцы, Тарпеда ёсць самым папулярным футбольным клубам, з’яўляецца гонарам і тварам аднаго з найбуйнейшых раёнаў г.Менска - Заводскага, насельніцтва якога складае больш, чым 257 тысячаў чалавек.

Партнёр ФК “Тарпеда Менск” атрымоўвае магчымасць:

Размяшчаць назву кампаніі, прадпрыемства, прадукцыі і інш на:

1. Гульнявой форме каманды:

-на футболках (спераду, ззаду пад нумарам, на рукавах)

-на шортах

2. Стадыёне ў выглядзе рэкламнага банэру, сцяга і інш (на ўсіх хатніх і гасцявых гульнях чэмпіянату, а таксама матчах кубка).

3. Сайце http://www.tarpeda.org

4. Друкаванай прадукцыі клуба (каляндарах, буклетах, улётках, афішах, налепках і інш)

5. Мультымедыйнай прадукцыі клуба (відэа-роліках, відэа-аглядах гульняў і інш)

Акрамя гэтага галоўны партнёр ФК “Тарпеда Менск” атрымоўвае права прадстаўляцца, выступаць у рэкламе ў СМІ, а таксама на ўсіх публічных мерапрыемствах краіны, як спонсар нашага клуба.

Футбольны клуб Тарпеда Менск запрашае да супрацоўніцтва ўсе беларускія і замежныя кампаніі, прадпрыемствы, а таксама прыватных прадпрымальнікаў. Стаўшы партнёрам аднаго з самых вядомых клубаў Беларусі, Вы падтрымаеце развіццё футбола ў нашай краіне, а таксама атрымаеце цудоўныя магчымасці для паспяховага развіцця вашага бізнэсу.

Па ўсіх пытаннях, просьба звяртацца на нашую паштовую скрыню: TarpedaMiensk@gmail.com альбо праз форму хуткай сувязі.