Аляксандр, вітаем дома!

fil-by
12.02.2018

Аляксанд Філановіч ў мінскім Тарпеда.

Рады паведаміць, што з ПФК “Тарпеда” Мінск падпісаў працоўны кантракт нападнік Аляксандр Філановіч.

Гэты крок стаў своеасаблівым вяртаннем футбаліста ў клуб, паколькі Аляксандр на працягу некалькіх сезонаў абараняў колеры Чорна-Белых у D4, калі Тарпеда яшчэ не аднавіў свой прафесійны статус і быў прадстаўлены толькі ў чэмпіянаце горада.

03

Аляксандр Філановіч нарадзіўся ў Мінску 1 снежня 1992 г. Пачынаў займацца футболам у сталічных школах “Змена”, “Штурм”. У юнацкія гады атрымаў траўму з-за якой на пэўны час быў вымушаны спыніць футбольную кар’еру. Фактычна першым клубам Аляксандра стаў менавіта Тарпеда, разам з якім ён выйграў чэмпіянат і Кубак сталіцы.

x3ZyWv5kQzc

RY7ST8fhOcQ

Пасля футбаліст быў запрошаны ў “Маладзечна-2013” (D3), а далей працягнуў выступаць ужо за мінскі “Прамень”, адкуль перайшоў у “Крумкачы” у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе Беларусі.

Аляксандра, вярнуўшы ў футбол, прайшоў шлях ад аматарскага дывізіёну да эліты чэмпіянату нашай краіны. Стартавай кропка у кар’еры быў Чорна-Белы клуб, які за гэты час адрадзіўся і зараз вітае вяртанне свайго футбаліста ў родны дом!

Шчыра віншуем Аляксандра і ўсіх нас з падпісаннем кантракту!

Ён разлічаны на 1 год з магчымасцю працягу яшчэ на такі ж тэрмін.

Фота: прэс-служба ПФК “Тарпеда” Мінск, ФК “Крумкачы”.

Тарпеда ў сацыяльных сетках: