Тамела і Пяцігорац – лепшыя ў 2017

top-by
19.11.2017

Вынікі галасавання заўзятараў.

Мы рады паведаміць вынікі галасавання заўзятараў за лепшага футбаліста мінскага Тарпеда ў сезоне 2017.

Прыемна адзначыць, што адразу 2 гульца Чорна-Белых набралі аднолькавую найвышэйшую колькасць працэнтаў – 22%.

Такім чынам абаронца Дзмітрый Тамела № 21 і галкіпер Уладзімір Пяцігорац № 1 па меркаванні нашых прыхільнікаў сталі лепшымі футбалістамі Тарпеда ў юбілейным для клуба 2017 годзе.

Top

Як і паведамлялася раней, у выніках улічвалася толькі 1 галасаванне з аднаго кампутара.

ПФК Тарпеда Мінск дзякуе усім нашым заўзятарам за Ваш голас, выказанае меркаванне і шчыра віншуе пераможцаў!

Адзначым, што гэта толькі інтэрнэт-апытанне, якое не можа цалкам аб’ектыўна прадэманстраваць пазіцыю ўсіх прыхільнікаў Тарпеда.

Самыя сапраўдныя галасы вызначаюцца з часам і застаюцца на стадыёне падчас матчаў Чорна-Белых! Дзякуй, што Вы разам з намі!

Instagram

Тарпеда ў сацыяльных сетках: