Юрый Лавец у зборнай Беларусі (U-21)

lavecu21-by
16.05.2017

Юрый Лавец – адзіны з Першай лігі ў зборнай (U-21).

Паўабаронца мінскага Тарпеда Юрый Лавец быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі (U-21).

11 нумар
аўтазаводцаў стаў адзіным футбалістам з Першай лігі, які патрапіў у спіс Людаса Румбуціса.

L8nLlNK_tBE

Адзначым, што галоўны трэнер моладзевай каманды краіны ў гэтым сезоне ўжо неаднаразова прысутнічаў на матчах Чорна-Белых.

Беларуская “маладзёжка” збярэцца 28 траўня, а 31.05. правядзе таварыскую сустрэчу у Маскве са зборнай Расіі (U-21).

Гэта будзе заключны спарынг перад стартам адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы, які запланаваны на 7 чэрвеня.

Каманда Людаса Румбуціса ў гэты дзень сустрэнецца са зборнай Сан-Марына на мінскім стадыёне “Трактар”. Матч пачнецца ў 19:00.

Фота: Аніты Занковіч.

Instagram

Да наступнага матчу Тарпеда:

Тарпеда ў сацыяльных сетках: