Ужыванне піратэхнікі – не злачынства!
Ад admin Дата: лютага 25, 2010
У Аўстрыі набірае моц кампанія супраць закону аб забароне на ўжыванне піратэхнічных сродкаў на стадыёнах краіны.
4 студзеня 2010 г. у Аўстрыі быў ізноў перагледжаны закон аб ужыванні з боку футбольных заўзятараў піратэхнічных элементаў у аздабленні сектараў стадыёнаў. Былі значна змененыя дзеючыя раней прававыя нормы, якія рэгулююць ўжыванне піратэхнічных сродкаў.
Цяпер за арганізацыю падтрымкі свайго любімага клуба з дапамогай фаераў і інш. можна атрымаць у Аўстрыі як мінімум велізарныя па памеры штрафы.
Супраць уступлення ў сілу гэтага абсалютна бязглуздага закону выступулі ўсе найбольш вядомыя групоўкі і фанацкія арганізацыі краіны. У сваім маніфесце заўзятары адзначаюць, што піратэхнічае шоў – гэта частка фанацкай культуры і неад’емны складнік яскравай падтрымкі з боку Ultras сваёй каманды. Таксама ў дакуманце паведамляецца, што дадзены закон быў прасунуты палітыкамі, якія абсалютна недасведчаныя ў гэтым пытанні, у той час, калі меркаванні афіцыйных прадстаўнікоў футбольных клубаў Аўстрыі і арганізацыяў заўзятараў былі проста праігнараваныя.
Паводле інфармацыі заўзятараў, змешчанай на адмысловым сайце, да прыняцца закону маюць дачыненне чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі, і іх меркаванні аб піратэхнічных сродках, якія ўжываюцца для аздаблення трыбунаў, як аб нібыта небяспечных для наведвальнікаў стадыёнаў рэчах, мякка кажучы, вельмі памылковыя.
Аўстрыйскія заўзятары адзначаюць, што піратэхніка – гэта частка выраза эмоцый на стадыёне і што гэта ні ў якім разе ня можа быць забаронена, а тым больш людзі не павінны быць пакараныя за ўжыванне гэтых сродкаў.
Па меркаванні фанатаў, некаторыя праблемы, якія хвалююць асобаў, што выступаюць за поўную забарону піратэхнічнага шоў на трыбунах, можна вырашыць разам, але іншымі шляхамі, як напрыклад усталяваннем адмысловых кантэйнераў з вадой ці пяском каля сектараў для адпрацаваных гарачых матэрыялаў і інш.
www.pyrotechnik-ist-kein-verbrechen.at
У сеціве з’явіўся адмысловы сайт кампаніі, на якім прадстаўленая ўся інфармацыя, фотаздымкі са стадыёнаў краіны, лагатыпы ініцыятывы, а таксама адмысловы раздзел, дзе змешчаныя меркаванні розных людзей (як чыноўнікаў з МУС, гэтак і футбалістаў, прадстаўнікоў клубаў) па гэтым пытанні.
“Увогуле, я прытрымліваюся меркавання, што гэтыя рэчы патрэбныя для стварэння неабходнай адмысловай атмасферы на стадыёне”
Франка Фода, галоўны трэнер ФК Штурм (Грац).
Ролік у падтрымку кампаніі ад Union’99 (Аўстрыя Зальцбург): http://www.youtube.com/watch?v=QHN9oy83138
п.с. Прыхільнікамі кампаніі ў сацыяльным сеціве Facebook ужо сталі больш за 11 тысячаў чалавек.




Пакіньце камэнтар