Вернасць традыцыям

Ад admin Дата: лютага 17, 2010

Працягваем знаёміць наведвальнікаў сайта з гісторыяй менскага Тарпеда і яго заўзятараў.

Лічыцца, што арганізаваны фанацкі рух Чорна-Белых, у сучасным разуменні гэтага паняцця, сваімі каранямі сыходзіць з сярэдзіны 90-х. Але дзеля справядлівасці варта адзначыць, што гісторыя заўзятараў Аўтазаводцаў налічвае некалькі дзесяцігоддзяў.

Як выглядалі нашы трыбуны ў тыя далёкія часы, якімі былі прыхільнікі менскага Тарпеда і што адбывалася на знакамітым аўтазаводскім стадыёне яшчэ пакуль што невядома. Але тое, што мінулыя пакаленні заўзятараў былі гатовыя заўсёды падтрымліваць і бараніць імя і гонар наша клуба, пры чым ня толькі з трыбуны стадыёна, – гэта дакладна. І ў гэтым, трэба адзначыць, яны ні ў чым не саступалі будучым пакаленням Чорна-Белых…

Вось ,напрыклад, як аб падзеях вакол аднаго футбольнага матчу, паміж Тарпеда і камандай Велазаводу, ў далёкім 60-ім (!) годдзе піша галоўнае выданне МАЗа:

“…У першай палове аўтазаводцы мелі тэрытарыяльную перавагу. Велазаводцы спрабавалі гуляць больш у абароне, а нашы нападаючыя спяшаліся забіць мяч. На першых хвілінах па правым краі добра прайшоў Хватаў. Ён дакладна перадаў мяч Яськову, але апошні паспяшаўся з ударам, і мяч пайшоў паблізу брамы. Не прайшло і пяці хвілінаў, як Яськоў другасна не выкарыстаў выгодны момант. Ён умудрыўся з трох метраў ударыць вышэй брамы. Затым гульня паступова перайша ў цэнтр поля. Да канца першай паловы вострых момантаў амаль не было.

На 30-й хвіліне другога тайма велазаводцы са становішча па-за гульнёй забілі першы мяч у нашу браму. На 36-ай хвіліне суддзя матчу Давідовіч няправільна зафіксаваў узяццё нашай брамы. Шматлікія хвацкія заўзятары вырашылі абараніць аўтазаводцаў. Яны кінуліся на поле і не далі суддзе скончыць гульню. Нашыя ж футбалісты не імкнуліся супакоіць сваіх заўзятараў, і гульня была сарваная…

…Нашым заўзятарам неабходна памятаць, што паводзіць сябе трэба прыстойна.”

Трэба адзначыць, што гэтую гульню Тарпеда спрабавала апратэставаць, аднак было прынята рашэнне не на карысць нашай каманды, прычым з фармулёўкай: “з-за парушальнікаў парадку – заўзятараў”.

Дадаць да вышэй напісанага можна хіба тое, што матч па вялікім рахунку быў ня вельмі значным, але гэта чарговы раз падкрэслівае адданасць і вернасць Чорна-Белых сваёй камандзе.

3 каментары ў “Вернасць традыцыям”

  1. бэйсік : 17 лютага 2010 у 8:42

    Артыкул-супер!

  2. Guzik : 17 лютага 2010 у 18:32

    Вельми цикава !
    А есць яшчэ што небудзь ?
    Николи нимог падумаць што у ты час такое было магчыма !

  3. admin : 18 лютага 2010 у 1:47

    Такое адчуваньне, што гэта яшчэ кветачкі (калі яшчэ ўлічыць, што падзеі адбываюцца ў часы, у якія большасьць беларускіх клюбаў яшчэ і заснаваныя та не былі)… мы яшчэ шмат чаго ня ведаем. Зь цягам часу ўсё стане вядома. Тое што ўжо назьбірана й зьбіраецца аб руху й гісторыі будзе паступова выкладацца на старонцы.

Пакіньце камэнтар