Torcida, 70-ыя гады

Ад Honar1947 Дата: студзеня 28, 2010

Працягваем вас знаёміць з гісторыяй адной са старэйшых груповак футбольных заўзятараў у Еўропе - Torcida Hajduk.

На пачатку 70-ых папулярнасць футболу ў Харватыі толькі ўзрастала.
А моладзь на трыбунах працягвала цікавіцца падтрымкай каманд у Заходняй Еўропе. Па сярэдзіне ўсходняй трыбуны стадыёна ў Спліту на кожным матчы групай энтузіястаў арганізоўвалася падтрымка каманды. Гэтыя ж людзі пачалі арганізоўваць шэсці па горадзе перад гульнямі, што было тады вельмі ўласціва для фанатаў “паўднёвага ўзору”.
Паступова футбольнае жыццё перайшло на вуліцы Спліту. Моладзь жыла футболам і атаясамляла сябе са сваёй любімай камандай. Фанаты пачалі збірацца не толькі перад гульнямі. Іх можна было сустрэць і ў буднія дні. У кавярнях і піўніцах заўзятары абмяркоўвалі бліжэйшыя паездкі на выязныя гульні, думалі, як лепш арганізаваць падтрымку.
Не сакрэт, што гвалт заўжды ідзе побач з футболам. Не абмінуў ён і Torcida. Шматлікія бойкі паблізу стадыёнаў і на трыбунах адбываліся амаль штоматч.
У 1974 годзе пад час гульні Hajduk - Crvena Zvezda заўзятары са Спліту атакавалі некалькі соцень вайскоўцаў, якія падтрымлівалі каманду з Белграду. У 1978 каля тысячы прыхільнікаў Partizan так сама мелі праблемы ў Спліце. Розгалас тых інцыдэнтаў быў такі вялікі, што партыйнае кіраўніцтва Югаславіі хацела выключыць каманду са Спліту з чэмпіянату, а заўзятары іншых каманд лічылі стадыён Hajduk самым небяспечным у сваёй краіне. Міжнацыянальнай варажнечы так сама хапала. “Ваша зборная без харватаў”, “Ваша ліга будзе без харватаў” - такія транспаранты можна было бачыць на шэсцях заўзятараў Hajduk пасля гульняў.
У 1978-79 на найбольш агрэсіўныя ультрас Torcida аб`ядналіся ў групоўку “Незалежныя”, яны насілі нашыўкі ў колерах харватскага сцягу і былі вядомыя праз ўдзел у шматлікіх інцыдэнтах на футболе.
Але самыя трагічныя гады ў гісторыі Балкан былі яшчэ наперадзе. Пра падзеі 80-ых вы прачытаеце ў наступным артыкуле.

Пакіньце камэнтар