ФШ №5 - Тарпеда Менск

Ад Honar1947 Дата: траўня 31, 2010

У чарговай гульне  Чэмпіяната Менска Тарпедаўцы перамаглі футбалістаў ФШ №5 з лікам 2-0. Галы забівалі Філановіч і Вішнеўскі.

Кубак Беларусі

Ад Honar1947 Дата: траўня 28, 2010

Тарпеда Менск падала заяўку на ўдзел у  Кубку Беларусі. Першага чэрвеня адбудзецца лёсаванне. Нагадаем, што нашым сапернікам можа стаць адна з каманд другой лігі ці адна з каманд фіналістаў  рэгіянальных (абласных)кубкаў.

Сродкі на Кубак

Ад Honar1947 Дата: траўня 25, 2010

Пачынаем збор сродкаў на арэнду стадыёну і іншыя выдаткі перад гульнёй на Кубак Беларусі.

Сітуацыя даволі сур’ёзная. Бо мы яшчэ не аплацілі заяўку на чэмпіянат Менску-не хапае грошаў.

Звяртайцеся на e-mail: TarpedaMiensk@gmail.com

тэл: +375 29 637 42 89

Вынікі 3-га тура

Ад Honar1947 Дата: траўня 24, 2010

Знаёмім наведвальнікаў нашага сайта з вынікамі 3-га тура чэмпіяната Менска

Вясёлы Роджар  - Тарпеда 0-6
Ніка                   - Шахцёр   2-0
Мінск                 - Фінансіст 5-0
ФШ №5               - БДАТУ     0-0

Вясёлы Роджар - Тарпеда 0-6

Ад Honar1947 Дата: траўня 22, 2010

У чарговай гульне Чэмпіяната Менска Тарпедаўцы сустракаліся з Вясёлым Роджарам.

Як і мінулыя сустрэчы з гэтым сапернікам, гэты матч таксама праходзіў у безкампраміснай барацьбе. Першы тайм скончыўся толькі 0-1 на нашу карысць, гол забіў Вечар.

А вось на пачатку другога тайма можна сказаць, што “роджары” “паплылі”, дарэчы надвор’е і стан поля гэтаму спрыялі.

Чытаць далей »

Старонка 1 з 3123