1 тур ў МЛФ і ДЮСШ Тарпеда

Ад admin Дата: красавiка 28, 2010

У той час, калі чэмпіянат III лігі знаходзіцца ўсё яшчэ на падыходзе, каманды Тарпеда, прадстаўленыя ў МЛФ і першынстве горада сярод футбалістаў 1996 г.н, ужо паспелі згуляць свае першыя матчы.

Чорна-Белыя, што выступаюць у 2-ім дывізіёне чэмпіянату Менскай Лігі Футбола, у першым туры, 25 красавіка, упэўнена перамаглі каманду Мінск Сіці з лікам: 4:0. Перамогу здабылі і нашы хлопцы з каманды ДЮСШ Тарпеда на чэмпіянаце Менска, сярод футбалістаў 1996 г.н.: Тарпеда - Матор (2:0).

Даволі добры пачатак футбольнага сезону. Віншуем з перамогамі!

Таварыская нічыя

Ад admin Дата: красавiка 26, 2010

У мінулую нядзелю, 25 красавіка, менскае Тарпеда правяло чарговую таварыскую сустрэчу з камандай ФШ №5.

На жаль, нашым хлопцам не атрымалася забіць у гэтым матчы, і лік пасля 2 таймаў так і застаўся: 0-0. Такім чынам Тарпедаўцы працягваюць актыўную падрыхтоўку да будучага чэмпіянату, у якім, да слова, Чорна-Белым яшчэ будзе магчымасць сустрэцца з нашымі нядзельнымі супернікамі.

Чытаць далей »

Тарпеда - СДЮШАР-3 “Дынама” (6:2)

Ад admin Дата: красавiка 17, 2010

Сёння футбольны клуб Тарпеда Менск у таварыскай гульні сустрэўся з камандай СДЮШАР-3 менскага “Дынама”, складзенай з гульцоў 92 г.н.

Першы тайм скончыўся з лікам 1:1. Другія ж 45-ць хвілінаў сустрэчы былі для Чорна-Белых значна больш паспяховымі. Канчатковы лік гульні: 6:2 на карысць менскага Тарпеда. З нашага боку адзначыліся: Філановіч (1:1), Буджэма (2:1, 3:1, 6:2), Тапчыеў (4:2), Вечар (5:2) і, вядома, наш брамнік Сяргей Кастроў.

Віншуем нашых хлопцаў з перамогай!

Грошы на каманду

Ад Honar1947 Дата: красавiка 15, 2010

Працягваем збор сродкаў на заяўку Тарпеда ў чэмпіянат Менска. Неабходна сума 1 575 000. Усе неабыякавыя заўзятары Тарпеда могуць звяртацца на e-mail: TarpedaMiensk@gmail.com, ці на тэлефон +375 29 637 42 89

Лівадыя-Юні vs Тарпеда Менск (1:1)

Ад admin Дата: красавiка 14, 2010

У суботу, 10 красавіка, футбольны клуб Тарпеда Менск правёў чарговую таварыскую сустрэчу ў гасцях.

У гэты раз нашу каманду прымала койданаўская Лівадыя-Юні. Матч скончыўся з лікам: 1-1. Нагадаем, што гэта ўжо 3-ая таварыская гульня ў гэтым годзе. Да пачатку сезона засталося ўжо зусім мала часу, і нашы хлопцы актыўна працягваюць падрыхтоўку.

Старонка 1 з 212