Са Сьвятамі!

Ад Honar1947 Дата: снежня 20, 2009

Шчыра зычым усім Вясёлых Калядаў і Шчасьлівага Новага Году!

Torcida Hajduk

Ад Honar1947 Дата: снежня 19, 2009

У наступным годзе мы будзем адзначаць 15-цігодьдзе арганізаванага руху прыхільнікаў Тарпеда Менск. Напярэдадні юбілейнай даты хацелася б пазнаёміць вас з гісторыяй адной са старэйшых груп прыхільнікаў у Еўропе - Torcida Hajduk.

Чытаць далей »

Легіяністы супраць…

Ад Honar1947 Дата: снежня 15, 2009

Прыхільнікі Варшаўскай Легіі ёсць прыкладам сапраўднага змагання за свае правы.

У адрозьненьні ад шматлікіх “дэкларантаў”, якія здольныя толькі на “інтэрнэт-войны”, вывешванне банераў і продаж атрыбутыкі з надпісам “Against Modern Football”.

З 2007-га году прыхільнікам Легіі забаронена наведваць арганізаванай групай выездныя гульні сваёй каманды, а многім лідэрам фанацкага руху і - хатнія.

Чытаць далей »

Формула поспеху

Ад Honar1947 Дата: снежня 8, 2009

Хаця наша каманда зараз удзельнічае ў розыгрышы чацвёртага дывізіёна, і параўноўваць нашы спаборніцтвы з вышэйшай лігай недарэчна, але, ўсё ж, структура, якая займаецца арганізацыяй, ды і людзі адны і тыя ж.

І праблемы паўсюль аднолькавыя, хіба што памеры розныя.

З нагоды заканчэння сезону і паседжання федэрацыі, у прэсе і інтэрнэце зноў пачалося абмеркаванне формулы правядзення спаборніцтваў і перспектываў нашага футбола.

Чытаць далей »

Тарпедаўскае міжсэзонне

Ад Honar1947 Дата: снежня 2, 2009

Пасля паездкі ў Горадню на фінальны турнір Чорна-Белыя знаходзяцца на адпачынку.

За плячыма цяжкі сезон, столькі спаборніцтваў, таму патрэбна ўзнавіць маральныя і фізычнычныя сілы.

Спадзяемся, што падтрыхтоўка пачнецца, як і летась, загадзя. А дасягненні сэзону 2009 стануць чарговай прыступкай на шляху да футбольных вяршыняў.

Старонка 1 з 212