Апошнія вынікі школы

Ад admin Дата: верасня 27, 2009

Прадстаўляем Вашай увазе вынікі і анонсы гульняў камандаў тарпедаўскай школы.

Асабліва трэба адзначыць доўгачаканую перамогу нашых хлопцаў з Тарпеда’92 над камандаю “Трактар” у гэты чацьвер.

Віншуем Чорна-Белых і спадзяемся, што гэтая гульня стане пачаткам пераможнай серыі!

Чытаць далей »

Выхад у паўфінал

Ад admin Дата: верасня 27, 2009

У гэтую пятніцу адбылася другая чвэрцьфінальная гульня аматарскага Кубка Беларусі.

Наша каманда прымала “Вясёлага роджара”. Паколькі першы матч скончылася з лікам 0:2 на карысць Тарпедаўцаў, суперніку ў гэты раз трэба было прыкладаць усе намаганні, каб мець хоць нейкі вынік на сваю карысць.

Чытаць далей »

Аматарскі Кубак Беларусі.

Ад Honar1947 Дата: верасня 24, 2009

Тарпедаўцы другі раз запар удзельнічаюць у розыгрышы Кубка Беларусі сярод аматараў.

Па рэгламенце спаборніцтваў, у розыгрышы ўдзельнічаюць уладальнікі Кубкаў абласцей і фіналісты Кубка Менску, чвэрцьфіналы і паўфіналы складаюцца з дзвюх гульняў, фінал з адной. Дзве менскія каманды ў 1\4 гуляюць між сабою, прычым фінал Кубка Менска ідзе ў залік першай гульні 1\4 Кубка Беларусі.
Чытаць далей »

КУБАК НАШ! Вяс.Роджар - Тарпеда 0-2

Ад Honar1947 Дата: верасня 20, 2009

Другі год запар Тарпедаўцы заваявалі Кубак Менска!

У гэты раз нашым супернікам была каманда пад назваю “Вясёлы роджар”. Матч скончыўся з лікам 0:2 на карысць Чорна-Белых.

Перамога дае права ўдзельнічаць у 1\32 Кубка Беларусі на наступны год.

Дзякуй усім гульцам і прыхільнікам!

Мы ў фінале!

Ад Honar1947 Дата: верасня 17, 2009

Тарпеда перамагло БДАТУ 2-0 у паўфінале розыгрышу Кубка Менска. Нягледзячы на тое, што нашы ўсю гульню атакавалі і выглядалі мацней саперніка, інтрыга захоўвалася амаль да канца гульні. Толькі на апошніх хвілінах пасля памылкі абароны “студэнтаў” тарпедаўцы забілі другі мяч.

Старонка 1 з 212