Інтэрнэт-заўзятары.

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 25, 2009

Цікавая сытуацыя адбываецца з Беларускімі фан-рэсурсамі ў інтэрнэце.

Вядома, Тарпеда.орг пакуль ранавата прэтэндаваць на флагманскія ролі сярод старонак прысвечаных футбольным клубам і іх прыхільнікам.

Але наконт некаторых інтэрнэт-рэсурсаў узгаданай тэматыцы ў нас усё ж склалася пэўнае стаўленне.Вядомы ў некаторых колах фанс.бай, усё часцей здзіўляе аднабаковасцю погляду на навіны.

Чытаць далей »

Прэса аб Тарпеда.

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 17, 2009

Дзякуючы ўдзелу Тарпеда 1\32 Кубка Беларусі, мы спадзяваліся на ўвагу з боку прэсы.

Нельга пераацэньваць ролю СМІ-трэба быць рэалістамі. Напрыклад, БТ і СТБ у сваіх спартыўных перадачах нават і не ўзгадалі аб 1\32 Кубка. Па “Ладу” паказалі добры рэпартаж аб нашай гульні з Рудзенскам. Яшчэ “ВоФ” надрукавалі цікавы артыкул. Такая вось ўвага! І гэта ня гледзячы на “базар” у Віцебску. Будзем спадзявацца, што на нас не забудуцца праз час, і ўся гэтая “шуміха” дасць плён.

Імгненні, дзеля якіх варта жыць!

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 13, 2009

Пасля чатырохгадовага перапынку Тарпеда ўзяло ўдзел у Кубку Беларусі.

У гульні 1\32 фінала наша каманда сустракалася з лідэрам другой лігі чэмпіяната Беларусі- ФК Рудзенск. Але прыхільнікі Тарпеда верылі, што чорна-белыя дадуць сапраўдны бой!

За некалькі дзён да гульні на нашых раёнах пачалася акцыя “Афіша”, дзякуючы якой на гульню на “КФП Мінск” сабралося больш сотні заўзятараў Тарпеда.

Чытаць далей »

Тарпеда ў Кубку Беларусі

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 9, 2009

Гульня 1/32 фінала Кубка Беларусі з ФК “Рудзенск” адбудзецца 12 ліпеня ў нядзелю, у 16-00 на штучным полі КФП Змена-Мінск, што каля футбольнага манежу ( пр.Пераможцаў, 20).

Мапа праезду, з пазначаным стадыёнам, прыпынкам і грамадзкім транспартам. (З Заводзкага раёна да перакрыжавання вуліцаў Цімяразева, Арлоўскай і пр.Пушкіна ходзіць маршрутка Шабаны/Ждановічы).

Запрашаем усіх прыхільнікаў Тарпеда на матч!

Штурмуем!

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 9, 2009

Пасля гульні з менскім Штурмам, Тарпеда ўзначаліла групу Б чэмпіянату Менска.

2-0 -такі вынік гульні паміж лідэрамі нашай групы. “Штурм” - даволі моцны супернік, але і яны нічога не здолелі нам супрацьпаставіць. Дый надвор`е згуляла за нас!

Таксама трэба нагадаць, што мінулы матч са “Штурмам” скончыўся з лікам 2:1 на карысць Чорна-Белых.