Падрыхтоўка працягваецца
Ад admin Дата: лютага 20, 2010
Час паміж сезонамі для заўзятараў ідзе вельмі павольна. Нашая ж каманда тым часам працягвае ўпэўнена рыхтавацца да наступнага футбольнага года.
Хлопцы рэгулярна трэніруюцца, што дае надзею прыхільнікам Чорна-Белых пабачыць добрыя вынікі ў будучых адказных матчах. Таксама плануюцца некаторыя таварыскія сустрэчы, з зыходамі якіх Вы зможаце пазней азнаёміцца на гэтай старонцы.




