Вынікі першага круга

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 25, 2010

Згуляўшы апошні матч першага круга чэмпіяната Менска Тарпеда занімала пятае месца, але дзякуючы тэхнічнай “перамозе” над шахцёрам апынулася на трэцім.
Нагадваем, што Фінансіст зняўся з чэмпіяната і ўсе вынікі гульняў з удзелам гэтай каманды ануляваныя. Шахцёр таксама ўжо не ўдзельнічае ў чэмпіянаце, але вынікі матчаў з удзелам гэтай каманды ўлічваюцца, а камандам, якія не сустракаліся з Шахцёрам залічваюцца тэхперамогі з лікам 3-0.
Чатыры каманды маюць толькі па восем гульняў, бо матчы РЦАП БДУ - БДАТУ і Вясёлы Роджар - Фортрэс перанесеныя на восень.

Хатняя параза

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 10, 2010

У першай хатняй гульне чэмпіяната горада Тарпедаўцы саступілі аднаму з галоўных сапернікаў- камандзе Ніка. У першай палове сапернікі абмяняліся ўколамі. Першымі забілі госці. Чорна-белыя зраўнялі лік з пенальці-пасля бясспрэчнага парушэння. Гол забіў Мазанік.
У другім тайме сапернік узяў досведам, і скарыстаўся бадай што адзінай сур’ёзнай памылкай Нашых у абароне, пад час розыгрышу штрафнога. Трапіўшы ў псіхалагічную яму чорна-белыя амаль адразу прапусцілі і трэці. Але за 10-15 хвілін да сканчэння гульні Нашы сабраліся і забілі “працоўны” гол, вызначыўся Харытончык. Атакі на апошніх хвілінах плёну нажаль не прынеслі.
Па заканчэнні першага круга Тарпеда знаходзіцца ў сярэдзіне табліцы(пакуль табліца на сайце не аднаўляецца па прычыне адсутнасці дакладнай інфармацыі ад супрацоўнікаў федэрацыі Менска).

Забыты юбілей

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 7, 2010

Сённешнім летам за ўсімі гэтымі вавузеламі большасць спартыўных выданняў забыліся не толькі пра ўдзел каманд з Беларусі ў еўракубках, пра матчы на Кубак Краіны, але і пра стагоддзе футбола на Беларусі.А між іншым Міжнародная Федэрацыя Футбольнай Гісторыі і Статыстыкі(IFFHS) афіцыйна лічыць, што першая футбольная каманда з’явілася на Беларусі ў чэрвені-ліпені 1910 года ў Гомелі.

У гэтым артыкуле мы знаёмім наведвальнікаў з першымі крокамі нашай любімай гулні ў нашым Краю.

Чытаць далей »

Фортрэс - Тарпеда 1-0

Ад Honar1947 Дата: лiпеня 3, 2010

У першай паслякубкавай гульне Тарпедаўцы сустракаліся з дазаявіўшайся ў чэмпіянат Менска некалькі тураў таму камандай з МЛФ Фортрэс. Нажаль у навічкоў было больш матывацыі а таксама нашым далася ў знакі крупная параза ў Кубку Беларусі. І чорна-белыя саступілі 0-1.

Нажаль рэаліі чэмпіяната такія, што немагчыма своечасова аднаўляць табліцу. Таму пакуль на сайце апублікаваная табліца за сярэдзіну чэрвеня. Але па папярэдніх разліках зразумела, што на сённешні дзень Тарпедаўцы займаюць 4-5 месца, але маюць на некалькі гульняў меньш чым сапернікі.

Спадзяемся, што ў бліжэйшы час атрымаецца выцягнуць інфармацыю з супрацоўнікаў федэрацыі і мы ўбачым поўную карціну.

Кубак Беларусі

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 22, 2010

У гульне на Кубак Беларусі супраць нясвіжскага Вераса Тарпедаўцы саступілі 7-0. Абараняцца супраць каманды першай лігі было вельмі цяжка. Нашы хлопцы стараліся як маглі, але клас праціўніка ўзяў сваё.

На гульні прысутнічала каля 200 заўзятараў Тарпеда, з іх 100-120 актыўна падтрымлівалі каманду.

Дзякуй усім чорна-белым на полі і каля яго. Паразы толькі ўзмацняюць Нашу Веру!

Старонка 2 з 221234522