Тарпеда-Шахцёр 0-0.

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 9, 2009

У чарговай гульне фінальнага этапа чэмпіяната Менска чорна-белыя згулялі ў нічыю з Шахцёрам. Гульня атрымалася вязкай і грубай. У браму Шахцёра судьдзя на назначыў два пенальці.

Кубак Беларусі сярод аматараў

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 6, 2009

У першай гульне паўфінала Аматарскага Кубка Беларусі чорна-белыя саступілі Хіміку Горадня 1:3. Другая паўфінальная пара згуляла ў нічыю - Фрост Драгічын - Лівадыя-Юні Койданава 1:1.

Фінальны этап

Ад Honar1947 Дата: кастрычнiка 2, 2009

Нажаль, другі этап чэмпіяната Менска Тарпедаўцы пачалі з паразы.Нагадаем, што ў другі этап з нашай групы Б трапілі- Тарпеда, БДАТУ, МПС, Шахцёр і Вясёлы Роджар. З групы А- Зялёны Луг і Зорка. Менсктранс зьняліся са спаборніцтваў. Восьмы ўдзельнік вызначаецца ў стыкавых гульнях паміж Лакаматывам, Менск Сіці і Прэс-team.

Першая параза сезона

Ад admin Дата: кастрычнiка 1, 2009

У сераду, 30 верасня, Тарпеда згуляла чарговую (гасцявую) гульню бягучага чэмпіянату.

У гэты раз Аўтазаводцаў прымала каманда БДАТУ. Нажаль, бяспройгрышная серыя матчаў нашых хлопцаў у гэты раз была спыненая. Тарпеда атрымала першую паразу ў гэтым сезоне. Гульня скончылася з лікам 2:1 на карысць гаспадароў поля.

Чытаць далей »

Апошнія вынікі школы

Ад admin Дата: верасня 27, 2009

Прадстаўляем Вашай увазе вынікі і анонсы гульняў камандаў тарпедаўскай школы.

Асабліва трэба адзначыць доўгачаканую перамогу нашых хлопцаў з Тарпеда’92 над камандаю “Трактар” у гэты чацьвер.

Віншуем Чорна-Белых і спадзяемся, што гэтая гульня стане пачаткам пераможнай серыі!

Чытаць далей »

Старонка 15 з 221131415161722