Толькі не на Тарпеда

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 19, 2010

Прадстаўнікі нашай каманды звярнуліся да кіраўніцтва ФК Мінск аб прадастаўленні на кубкавую гульню стадыёна “Тарпеда”. Але дырэктар ФК адказаў, што не бачыць прычын па якіх трэба бясплатна прадастаўляць магчымасць Тарпеда згуляць на стадыёне “Тарпеда”. І дадаў, што кошт арэнды на гульню 3 млн рублёў.
На сённешні момант пэўнасці дзе пройдзе кубкавая сустрэча з Верасам няма. Прычына адна-недахоп грошаў.

Зорка - Тарпеда 4-1

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 19, 2010

Нажаль чорна-белыя саступілі аднаму з асноўных сваіх канкурэнтаў у чэмпіянаце 4-1(першы тайм скончыўся з лікам 2-1). Па сутнасці два хуткіх галы на пачатку першай паловы пахавалі надзею на перамогу. Пад канец першага тайму гол Тарпедаўца Васько мог пераламіць гульню, але наступныя некалькі атак не мелі плёну. А пасля перапынку Зорка забіла яшчэ два мячы

Тарпеда супраць АБФФ!

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 14, 2010

Тарпедаўцы ў чарговай таварыскай гульне абыгралі каманду АБФФ 6-2(першы тайм 1-1). У чорна-белых галамі адзначыліся Філановіч, два разы Буджэмаа і тры Курэйчык

Тарпеда - Фінансіст 6-0

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 11, 2010

У чарговай гульне чэмпіяната Менска Тарпедаўцы перамаглі каманду Фінансіст з лікам 6-0. Пасьля першай паловы чорна-белыя вялі 2-0: галы забівалі Васько і Філановіч.
У другой палове забівалі: Шкураценка, Філановіч, Вішнеўскі і Кунавіч.

Кубак Беларусі

Ад Honar1947 Дата: чэрвеня 5, 2010

23 чэрвеня наша каманда ў 1\32 фінала Кубка Беларусі сустрэнецца з камандай першай лігі Верасам з Нясьвіжа.

Старонка 3 з 221234522