Выезд у Койданава

Ад admin Дата: чэрвеня 15, 2009

Мінулыя выходныя адзначыліся выездам на таварыскую гульню ў горад Койданава (Дзяржынск).

На гарадскім стадыёне нашу каманду прымала “Лівадыя-Юні”, якая гуляе на першынстве Менскай вобласці.

Надвор’е было даволі дрэнным, на працягу амаль усяго матча ліў дождж. Трэба адзначыць, што Тарпеда, як звычайна гэта і адбываецца на таварыскіх гульнях, было прадстаўлена даволі эксперыментальным складам.

Чытаць далей »

Новая форма

Ад admin Дата: чэрвеня 11, 2009

Ну вось нарэшце скончылася эпапея з замоваю новай формы. І на гульню з Шахтарам, ТАРПЕДА выйшла, як кажуць, з іголачкі.

Мы не сталі прыўносіць нешта новае ў дызайн, абмежаваліся стандартным варыянтам- чорныя майкі і белыя шорты. Хочацца сказаць дзякуй усім, хто не пашкадаваў грошай для ТАРПЕДА, усім, хто ахвяраваў сваім вольным часам, каб уладжваць розныя арганізацыйныя моманты. Ды і гульцы “абнавілі” экіпіроўку няблага-абыграўшы суперніка 4-1. Хаця пасля першага гола “гарнякоў” з Менска))), чамусьці прыгадалася мінулагодняя “абноўка”-параза 10-0 ад Зоркі.

Першы круг

Ад admin Дата: чэрвеня 11, 2009

Нажаль, пакуль што немагчыма пэўна сказаць на якім месцы ТАРПЕДА пасля першага круга. Такія ўжо асаблівасці чэмпіянату. БДАТУ і нашы ўжо пачалі другі круг, а іншыя каманды згулялі толькі па тры гульні.

Але ўсё адно вока цешыць другое месца ў табліцы, пакуль неафіцыйнай. Таксама кідаецца ў вочы, што мы згубілі пункты з супернікамі, якія пэўна выйдуць у другі этап спаборніцтваў. Але пра гэта думаць, пакуль, не вельмі хочацца. А хочацца пажадаць усім нам толькі добрай гульні і перамогаў- і тады будзе рэзультат.

Чэмпіянат Менска і далей…

Ад admin Дата: чэрвеня 11, 2009

У гэтым годзе федэрацыя змяніла формулу правядзення рэгіянальных чэмпіянатаў сярод аматарскіх каманд.

З гэтага сезону пераможца чэмпіянату Беларусі сярод аматараў(трэцяя ліга) атрымлівае права ў наступным сезоне гуляць у другой лізе. Каб трапіць у чэмпіянат Беларусі сярод аматараў спачатку трэба перамагчы ў рэгіянальным спаборніцтве.
Чытаць далей »

Новы сайт Чорна-Белых!

Ад admin Дата: красавiка 3, 2009

Вітаем Вас на старонцы футбольнага клубу Тарпеда Менск!

З гэтага моманту рэгулярныя навіны, артыкулы і іншыя цікавыя матэрыялы, звязаныя з ФК Тарпеда Менск можна знайсьці і ў сеціве на www.Tarpeda.org

Звяртаемся таксама да ўсіх прыхільнікаў нашага клубу з просьбаю дасылаць свае заўвагі, прапановы, актуальныя навіны і іншыя матэрыялы, якія могуць зрабіць сайт больш інфармацыйным і цікавым, на наступную паштовую скрыню: TarpedaMiensk@gmail.com

Толькі Тарпеда!

З павагай, адміністрацыя Tarpeda.org

Старонка 22 з 2211819202122