На апошніх хвілінах

Ад Honar1947 Дата: траўня 17, 2012

У другім туры чэмпіяната Менска Тарпедаўцы сустракаліся з навічком спаборніцтваў, камандай Славянін. Гульня атрымалася ўпартай,  сапернікі змагаліся за кожны мяч, пэўную ролю адыграў і дождж, які ішоў амаль усе 80 хвілін матча.

Як каманда сапернікаў так і чорна-белыя мелі некалькі момантаў для адкрыцця ліку.  Але вызначыцца ўсё ж атрымалася менавіта нашай каманды. Праход Філановіча амаль ад цэнтра поля сапернікі здолелі спыніць толькі парушыўшы правілы ў штрафной. На апошніх хвілінах гульні пенальці рэалізаваў Юры Малюк. Трэба так сама адзначыць, што браму сапернікаў на гэты момант абараняў палявы гулец Славяніна, бо галкіпер атрымаў траўму.

Сродкі на Кубак Менска

Ад Honar1947 Дата: траўня 14, 2012

Пачынаецца збор сродкаў на аплату заяўкі на ўдзел  нашай каманды ў розыгрышы Кубка Менска. Спаборніцтвы пачнуцца 30 траўня. З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся tarpedamiensk@gmail.com

Нервовы пачатак

Ад Honar1947 Дата: траўня 11, 2012

У першым матчы чэмпіяната Менска чорна-белыя сустракаліся з Энэргазбытам. У мінулым сезоне нашы сапернікі паказалі цікавую плотную гульню. Энэргазбыт у кожнай гульне дэманстраваў упартасць і скіраванасць на перамогу.

Менавіта дзякуючы гэтым якасцям у першай гульне чэмпіяната 2012 года Энэргазбыт забіў ужо на першых хвілінах  Тарпедаўцам. Пакуль чорна-белыя толькі пачалі прыглядацца да сапернікаў, яны паспелі рэалізаваць два моманты.

Рэшта першай паловы прайшла ў асноўным на баку нашых сапернікаў, і чорна-белыя здавалася здолелі схіліць перавагу  на свой бок, калі забіў  Сванідзэ. Але на пачатку  другой паловы Парфенчык быў вымушаны выбіць мяч з брамы рукамі, пасля таго як наш галкіпер ужо не мог дапамагчы камандзе.

Пасля выдалення аднаго з нашых асноўных абаронцаў сапернікі не рэалізавалі пенальці.  Але гульня ўжо была паламаная. Не гледзячы на некалькі момантаў каля брамы праціўніка забіць чорна-белыя не здолелі, а наадварот прапусцілі яшэ адзін мяч.

Пачатак чэмпіяната

Ад Honar1947 Дата: траўня 7, 2012

У гэтым годзе ў чэмпіянаце Менска возьмуць удзел 8 каманд. Спаборніцтвы пройдуць у  два круга. Такім чынам кожная каманда згуляе па 14 матчаў. Папярэдне вядома, што чэмпіянат пройдзе без значных перапынкаў. Каманды, якія бяруць удзел у спаборніцтвах: Тарпеда, Энэргазбыт, АЛФ ДКС, АЛФ Спортэквіп, Партызан, Славянін, РЦАП БДУ  і Трактар.

Таварыскія гульні

Ад Honar1947 Дата: красавiка 17, 2012

Чорна-белыя за апошнія два тыдні правялі дзьве таварыскіх сустрэчы і два разы прайгралі. У першай  гульне сапернікам нашай каманды быў рэзерв БАТЭ(каманда футбалістаў 94г.н.). Тарпедаўцы саступілі 3-0, сапернікі здолелі перайграць чорна-белых “на класе”, нягледзячы на ўзрост БАТЭ выглядала больш дасведчанай камандай.

У другой сустрэчай нашымі сапернікамі былі футбалісты Партызана-навічкі чэмпіяната Менску ў гэтым годзе. Чорна-белыя саступілі 4-1.  Партызан не выглядаў нашмат мацней нашых, але меў тэрытарыяльную перавагу пад час усей гульні. Фінальны лік зусім не па гульне.

Старонка 1 з 351234535